З 19.02.2024 па 24.02.2024 у школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 19.02.2024 па 24.02.2024 у школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. 

У рамках Тыдня вучні школы прынялі ўдзел у акцыях “Чытаем вершы пра родную мову”, “Размаўляй са мной па-беларуску”, творчай акцыi, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова, анлайн-акцыi “Натхнёныя Бацькаўшчынай”, у конкурсе малюнкаў “Па старонках любiмых твораў”, конкурсе творчых пiсьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, у лiнгвiстычным конкурсе “Буслiк”. Вучнi наведалi школьны краязнаўчы музей, выставу, прысвечаную знакамiтым землякам “Майстры слова”, прынялi ўдзел у прэзентацыi вiншавальных паштовак “Пажаданнi роднай мове” i ў вiктарыне “Не маўчы па-беларуску”.

Усе мерапрыемствы праводзіліся з мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымкі творчых ініцыятыў.