Міжнародны дзень роднай мовы

20 лютага ў школе адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы

Раніца пачалася з мовы, беларускай музыкі, падарункаў. На перапынках вучні былі зацікаўлены інтэрактыўнай зонай, здымалі відэа з пажаданнямі роднай мове, глядзелі відэаролікі пра славутых землякоў і прымалі ўдзел у бліц-апытанні. Весела, гучна і цікава прайшоў дзень роднай мовы ў любімай школе.