21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
У школе ў гэты дзень прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”.











